Просьба падручніка
да вучняў і вучаніц:
- Мяне трэба трымаць у чысціні і парадку.
- Не кідаць, не рваць, не рабіць паметак, не выразаць і не размалёўваць малюнкі.
- Абгарнуць мяне, зрабіць закладку.
- Не загібаць вугал старонкі, не кідаць, дзе папала.
- Умець зрабіць дробны рамонт – падклеіць старонку, карэньчык, абгортку.
- Берагчы мяне заўсёды і ўсюды!